Урок мужнасці для падрастаючага пакалення

tixhqefatlw.jpg

 

На базе першай гарадской школы ў рамках “Года гістарычнай памяці” сярод навучэнцаў старэйшых класаў установы адукацыі адбылося патрыятычнае мерапрыемства з удзелам старшыні Петрыкаўскай райструктуры ДТСААФ Аляксандра Рудзько, старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Уладзіміра Жукаўца і старшыні райарганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалая Жукоўскага.
Вучні паглядзелі фільм пра гісторыю і дзейнасць ДТСААФ, а Аляксандр Мікалаевіч распавёў школьнікам пра дзейнасць райструктуры, ваенна-патрыятычнае выхаванне і падрыхтоўку моладзі да абароны краіны і службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу Уладзімір Жукавец засяродзіў увагу на старонках гісторыі Петрыкаўшчыны, расказаў пра нашых землякоў-герояў, што баранілі Бацькаўшчыну і аднаўлялі народную гаспадарку ў няпросты пасляваенны час.
Пасля вучні накіраваліся ў цір, каб паспаборнічаць у трапнасці стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі. Па выніках турніру перамога была за Маратам Грыбам, другое месца заняў Дзмітрый Шамра, а трэцяя прыступка п’едэстала скарылася Аляксандру Сігаю.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота райструктуры ДТСААФ.

Новость сайта petrikov.by